← Галоўная

Пра нас

Belarusian Refugee Support (BRS) — валанцёрская ініцыятыва, якая аб’ядноўвае людзей, гатовых падтрымаць беларусаў, што праходзяць міграцыйныя працэдуры ў ЗША. Мы дапамагаем разабрацца ў сітуацыі, сабраць і ўзмацніць вашу справу і не застацца сам-насам з сістэмай.

Наша каманда

  • Глеб Івашкевіч

    Глеб Івашкевіч

    Заснавальнік і кіраўнік

  • Зміцер Нябядухін

    Зміцер Нябядухін

    Развіццё і спецпраекты

  • Кацярына Бачарова

    Кацярына Бачарова

    Каардынатарка па даследаваннях

  • Марыя Згіроўская

    Марыя Згіроўская

    Каардынатарка псіхалагічнай падтрымкі

  • Таццяна Коктыш

    Таццяна Коктыш

    Псіхалагічная кансультантка

  • Дзмітрый Саўчанка

    Дзмітрый Саўчанка

    IT і лічбавыя працэсы

Моц BRS — у спалучэнні трох узроўняў: асабістая экспертыза (юрыдычныя арыенціры, верыфікацыя, праца з кейсам), офіс (адміністрацыйны і працэдурны рэсурс) і Аб’яднаны пераходны кабінет (дыпламатычнае вымярэнне і палітычны кантэкст). Гэта дазваляе глядзець на кожны кейс з розных бакоў і выкарыстоўваць інструменты, недаступныя ніводнай асобнай структуры.

BRS — мая ініцыятыва. Я пачаў яе, бо занадта часта бачыў адно і тое ж: чалавек, які з’ехаў з-за пераследу, застаецца сам-насам з амерыканскай міграцыйнай сістэмай — без разумення працэдур і без падтрымкі.
Глеб Івашкевіч сябра АВА, дэлегат Каардынацыйнай рады 4-га склікання
Акцыя салідарнасці з Беларуссю, Сан-Францыска
Акцыя салідарнасці з Беларуссю, Сан-Францыска

Як мы дапамагаем

Калі вы на волі і хочаце ўзмацніць сваю справу

Калі вас яшчэ не затрымлівалі, але вы адчуваеце, што вашай справе патрэбна ўзмацненне, — вы па адрасе. Мы дапамагаем легальна і прафесійна выбудаваць аргументацыю задоўга да таго, як сітуацыя стане крытычнай.

  1. 01 Вы запаўняеце форму
  2. 02 Мы звязваемся з вамі і ўдакладняем дэталі
  3. 03 Праходзім верыфікацыю
  4. 04 Разам працуем над атрыманнем адсутных кампанентаў вашай справы

Гэтая дапамога бясплатная — пры жаданні вы можаце падтрымаць ініцыятыву донатам.

Запытаць дапамогу з кейсам (адкрыецца ў новай укладцы)

Тэрмінова

Калі вас затрымалі (detention)

Гэта самая вострая сітуацыя — тут хуткасць і дакладнасць рэакцыі важней за ўсё. У дадатак да ўсёй працы з кейсам мы дапамагаем блізкім і адвакату хутка сабраць патрэбныя дакументы і зразумець наступныя крокі.

Калі затрымалі вас або вашага блізкага чалавека — паведаміце нам праз форму, і мы звяжамся з вамі як мага хутчэй.

Паведаміць пра затрыманне (адкрыецца ў новай укладцы)