Вы не адны.

Мы ведаем, як цяжка праходзіць міграцыйныя працэдуры, калі ваша бяспека і будучыня пад пагрозай. BRS — гэта не проста кансультацыя, а сістэмная падтрымка на кожным этапе.

Нашы праекты

01 / 03

71 чалавек высланы за 22 месяцы
Высылкі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў

Апошнія матэрыялы

Усе матэрыялы

Кастрычнік 2026

  1. Гайды · 8 матэрыялаў Залог пры затрыманні (ICE bond): дапамога па штатах Нашы памяткі з фондамі залогаў і бясплатнай юрыдычнай дапамогай. Перад зваротам падрыхтуйце A-number затрыманага, назву цэнтра ўтрымання і суму залогу. Калі чалавека перавялі ў іншы штат, спачатку звяртайцеся ў фонд таго штата, дзе ён жыве. Кантакты правераны 10 кастрычніка 2026.

Верасень 2026

  1. Нашы даклады Высылкі грамадзян Беларусі са Злучаных Штатаў Аналіз уліковых запісаў ICE, атрыманых па FOIA: 71 высылка з кастрычніка 2024 па жнівень 2026, 32 — без рашэння суддзі, 7 дзяцей, 41 — у трэцюю краіну. Даступна па-беларуску і па-англійску. (адкрыецца ў новай укладцы)
  2. Спасылкі Пошук па экстрэмісцкіх спісах Беларусі Бяспечны і зручны пошук сябе і блізкіх адразу па ўсіх спісах: «экстрэмісцкія» матэрыялы і фарміраванні, асобы, а таксама база вышуку РФ. Абнаўляецца штодня. (адкрыецца ў новай укладцы)

Жнівень 2026

  1. Спасылкі · 6 матэрыялаў Праверце сваю справу Самая частая блытаніна: USCIS і іміграцыйны суд (EOIR) — гэта дзве розныя сістэмы з рознымі базамі. Калі вашу справу перадалі ў суд, USCIS пра яе больш нічога не пакажа. Правярайце там, дзе справа знаходзіцца зараз.
  2. Спасылкі · 5 матэрыялаў Дзяржаўныя і міжнародныя даклады Гэтыя дакументы апісваюць сітуацыю ў Беларусі мовай, якую прызнае амерыканская сістэма. На іх спасылаюцца ў заявах на прытулак, каб паказаць: небяспека — не асабісты страх, а задакументаваная рэальнасць.
  3. Спасылкі · 5 матэрыялаў Даклады праваабарончых арганізацый
  4. Спасылкі · 4 матэрыялы Беларускія рэестры: праверце сябе і блізкіх Запіс у беларускіх «экстрэмісцкіх» спісах або ў базе вышуку — гэта не толькі рызыка пры вяртанні, але і прамы доказ пераследу для вашай справы. Праверце сябе, сваякоў і назвы медыя, на якія вы падпісаны.
  5. Спасылкі · 2 матэрыялы Кантакты ў ЗША

Раздзелы

Падтрымайце нас

BRS — валанцёрскі праект: за ім няма ні штату, ні бюджэту. Калі можаце, дапамажыце фінансава або проста падзяліцеся сайтам.